З мікратапанімічнага кантынуума Уздзеншчыны
In: Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica, 2022-12-01, Heft 21, S. 131-139
Online
academicJournal
Zugriff:
У беларускай лінгвістыцы акрэслілася пытанне пра неабходнасць захавання назваў дробных геаграфічных аб’ектаў. Асноўная мэта артыкула – фіксацыя і аналіз мікратапонімаў Камянкоўскага сельскага савета як часткі тапанімічнага кантынуума Уздзеншчыны. Аналізу мікратапанімічных адзінак адзначанай тэрыторыі прысвечана адзіная навуковая публікацыя Р. А. Філіповіч, дзе вывучаюцца мікратапонімы в. Куль Уздзенскага раёна. Матэрыял для даследавання сабраны аўтарам артыкула ад інфарматараў – жыхароў даследаванай тэрыторыі і прааналізаваны ў структурным і семантычным плане. Вылучаюцца мікратапонімы адонімнага і адапелятыўнага паходжання. Адтапонімныя найменні ўтвараюцца шляхам ад’ектывацыі ад назваў вёсак і шляхам прамога перанясення назвы больш буйнога аб’екта на больш дробны. Адантрапонімныя адзінкі ўтвараюцца звычайна ад прозвішча, імя або мянушкі чалавека, на тэрыторыі якога знаходзіцца геаграфічны аб’ект. Мікратапонімы адапелятыўнага паходжання часта матываваныя знешнім выглядам або ўнутранымі характарыстыкамі геаграфічных аб’ектаў; асаблівасцямі прыроднага асяроддзя; аб’ектамі, што ўзвышаюцца над тэрыторыяй; адлюстроўваюць эканамічныя працэсы і захоўваюць памяць пра гістарычныя падзеі, заняткі людзей.
Titel: |
З мікратапанімічнага кантынуума Уздзеншчыны
|
---|---|
Autor/in / Beteiligte Person: | Shakhovskaya, Svetlana |
Link: | |
Zeitschrift: | Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica, 2022-12-01, Heft 21, S. 131-139 |
Veröffentlichung: | Lodz University Press, 2022 |
Medientyp: | academicJournal |
ISSN: | 1731-8025 (print) ; 2353-9623 (print) |
DOI: | 10.18778/1731-8025.21.11 |
Schlagwort: |
|
Sonstiges: |
|